Перайсці да зместу

Патрысіа Эйлвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрысіа Эйлвін
31-ы прэзідэнт Чылі
11 сакавіка 1990 — 11 сакавіка 1994
Папярэднік Аўгуста Піначэт
Пераемнік Эдуарда Фрэй Руіс-Тагле

Нараджэнне 26 лістапада 1918(1918-11-26)[1][2][…]
Смерць 19 красавіка 2016(2016-04-19)[4][1][…] (97 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ісп.: Patricio Miguel Aylwin Azócar[3]
Бацька Miguel Aylwin Gajardo[d]
Жонка Leonor Oyarzún[d]
Дзеці Mariana Aylwin Oyarzún[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Knight Grand Cross with Collar of the Order of Merit Вялікая зорка ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» Collar of the Order of Charles III Collar of the Order of Isabella the Catholic‎

кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (17 красавіка 1991)

Grand Collar of the Order of Liberty ордэн Заслуг Order of Jamaica

прэмія «Поўнач-Поўдзень»[d]

Fulbright Prize[d] (1998)

праграма Фулбрайта

Grand Cross of the Order Bernardo O'Higgins

ганаровы доктар Універсітэта Сант'яга-дэ-Чылі[d]

ганаровы доктар Універсітэта Васэда[d]

Honorary doctorate from the Sorbonne University Paris[d] (12 студзеня 1994)

ганаровы доктар Джорджтаўнскага ўніверсітэта[d] (1995)

ганаровы доктар Універсітэта Нотр-Дам[d]

ганаровы доктар[d]

ганаровы доктар Універсітэта Сант'яга-дэ-Чылі[d]

ганаровы доктар Універсітэта Васэда[d]

honorary doctorate from the University of Parma[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патрысіа Эйлвін Асакар (ісп.: Patricio Aylwin Azócar, 26 лістапада 1918 Вінья-дэль-Мар, Чылі — 19 красавіка 2016, Сант’яга, Чылі) — чылійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 33-і прэзідэнт Чылі з 11 сакавіка 1990 па 11 сакавіка 1994 г.

Нарадзіўся ў прыгарадзе буйнога горада Вальпараіса, быў старэйшым дзіцём сярод пяці дзяцей сваіх бацькоў.

У 1943 годзе ён скончыў Чылійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці юрыст. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Папскім Каталіцкім універсітэце Чылі ў Сант’яга. У гэты час ён стаў адным з заснавальнікаў найбуйнейшай у Чылі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1950 — 1970-я гады неаднаразова абіраўся старшынёй Хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

З 1965 года сенатар, у 1971—1973 гг. старшыня сената. У гэтую эпоху і адбыўся захоп улады ў Чылі генералам Аўгуста Піначэтам. Нацыянальны Кангрэс Чылі быў распушчаны, усе партыі ў краіне забароненыя. З 1980 года Патрысіа Эйлвін ўзначаліў барацьбу апазіцыі за дэмакратычныя выбары ў краіне.

У 1988 годзе ХДП стварыла сумесна з Сацыялістычнай партыяй Чылі і іншымі партыямі Кааліцыю партый за дэмакратыю (ККД), якая на выбарах 1989 года вылучыла Эйлвіна кандыдатам у прэзідэнты. Эйлвін перамог, набраўшы 55 % галасоў і стаў першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам Чылі пасля дыктатуры Піначэта.

На наступных выбарах у 1993 годзе ККД вылучыла кандыдатам у прэзідэнты Эдуарда Фрэя.

Зноскі